Войти

Cтатья в газете Унiверсiтэт: Навукоўцы БДУ будуць удзельнічаць у стварэнні кальцавога калайдара

Нашы фізікі прапануюць тэхналогіі для стварэння гіганцкага паскаральніка часціц, які будзе магутнейшы за Вялікі адронны калайдар. Пра гэта гаварылася падчас пленарных пасяджэнняў Міжна­род­най канферэнцыі «Інжынерыя сцынтыляцыйных матэрыялаў і радыяцыйныя тэхналогіі» (ІСМАРТ 2014).

Навуковы форум прайшоў на базе БДУ ўпершыню. У наш час распрацоўваецца пра­­грама мадэрнізацыі Вялікага адроннага калайдара (ВАК) у ЦЕРНе. Інстытут ядзерных праблем БДУ і Нацыянальны навукова-наву­чаль­ны цэнтр фізікі часціц і высокіх энергій прапануюць новыя прынцыпы дэтэктавання хуткіх сігналаў, радыяцыйна-ўстойлівыя матэрыялы, хуткую электроніку счытвання сігналаў, а таксама новыя прынцыпы кіравання пучкамі звышвысокіх энергій з дапамогай выгнутых крышталяў. Гэты навуковы праект ужо мае назву «Будучы кальцавы калайдар». Як адзначыў падчас канферэнцыі намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута ядзер­ных праблем БДУ прафесар доктар фізіка-матэматычных навук Аляксандр Лабко, дэталёвыя прапановы павінны быць выпрацаваны да 2018 года. Паводле праекта, гіганцкі кальцавы калайдар будзе пабудаваны ў «валадарствах» ЦЕРНа ў Швейцарыі і Францыі, яго акружнасць складзе 80–100 кіла­метраў (даўжыня тунэля ВАК – 27 кіламетраў), і энергія сутыкненняў часціц у ім будзе дасягаць 100 тэраэлектронвольт.

Газета БДУ

22 октября 2014

вернуться к списку новостей